Традыцыйна трэцяя субота месяца ва ўстанове адукацыі – спартыўная. У Малькавіцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна ў рамках дня здароўя субота прайшла пад дэвізам “На лыжы ўставай – імунітэт замацоўвай”.
У лыжным забегу прынялі ўдзел навучэнцы 8–10-х класаў і педагогі школы. Настаўнікамі фізічнай культуры былі арганізаваныя спаборніцтвы ў дзвюх катэгорыях: “Спартыўная эстафета” і “Самы хуткі ўдзельнік”. Адна каманда ў эстафетных спаборніцтвах была прадстаўлена навучэнцамі школы, другая – зборнай камандай педагогаў і навучэнцаў.
Наймацнейшымі аказаліся вучні, а самы хуткі з іх вучыцца ў 9-м класе. Камандны дух, імкненне да перамогі дапамаглі зарадзіцца станоўчай энергіяй і аптымізмам на новы навучальны тыдзень. Па выніках спаборніцтваў лепшыя ўдзельнікі ўзнагароджаны граматамі і прызамі.
Дарына ХІЛЮЦІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Малькавіцкай сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна