Літаратурнае падарожжа па кнігах Агніі Барто

- 18:13МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

У Клімавіцкай гарадской бібліятэцы адбылося літаратурнае падарожжа “Па кветкі ў зімовы лес” з удзелам вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы № 4 Клімавіч.

Агнія Барто ў нашым жыцці – з дзяцінства. Ну, хто не памятае вершы “Наша Таня громко плачет…” или “Уронили мишку на пол…”, “Я люблю свою лошадку…” і інш. 17 лютага споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння гэтай дзіцячай пісьменніцы, якая падарыла дзеткам шмат цудоўных вершаў. Яе творчасць называюць “вялікай паэзіяй для маленькіх людзей”. Зборнікі А.Барто да гэтага часу можна знайсці практычна ў кожнай кнігарні, а яе творы вучаць дабру юных чытачоў, беражлівым адносінам да ўсяго жывога, у іх шмат запалу, радасці, яны вучаць, як паводзіць сябе, як вырасці добрым чалавекам.

Бібліятэкары Клімавіцкай гарадской бібліятэкі Алена Северынава і Ганна Цыганкова расказалі дзецям пра незвычайную жанчыну, на кнігах якой вырасла не адно пакаленне чытачоў, пазнаёмілі з жыццём і творчасцю паэткі.

Вучням была прапанавана літаратурная віктарына па творах А.Барто з цыклу “Цацкі”, гульні “Працягнем радкі”, “Успомні імя”, конкурсы “Лаўкачы” і “На скакалцы!”, гульнявыя заданні “Збяры цацкі”, “Бюро знаходак”. Акрамя таго, дзеці праслухалі вершы “Я выросла”, “Помощница”, “Вот так защитник”, у відэафармаце праслухалі верш “За цветами в зимний лес” і паглядзелі мультфільм на песеньку “Любитель-рыболов” на вершы А.Барто. Пазнаёміліся з аднайменнай літаратурнаму падарожжу выставай кніг любімай паэткі.

Агнія Барто праходзіць са сваімі чытачамі па ўсіх прыступках дзяцінства, яна не толькі імкнецца адкрываць дзіцяці свет цацак, рэчаў, прыроды, людзей, але і закласці ў дзіцячую душу пачатак маральных адносін да гэтага свету.

М.М.Новікава,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 4 Клімавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий