У будынку ясляў-сада № 23 Полацка працуе філіял № 4 Полацкай раённай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. У чытальнай зале бібліятэкі была падрыхтавана выстава “Беларускія дзіцячыя часопісы”.
Дашкольная ўстанова і бібліятэка – гэта не толькі добрыя суседзі, але і партнёры ў галіне асветы юных чытачоў.
Каб далучыць дзяцей да кнігі, выхаваць сваіх будучых чытачоў, бібліятэка рэгулярна запрашае да сябе дашкалят. Для выхаванцаў старшай групы “Крынічка” выхавальнікам А.Б.Калінічэнка сумесна з супрацоўнікамі філіяла № 4 І.П.Стукавай і К.А.Шылавай быў арганізаваны тэматычны занятак “Вандроўка па дзіцячых часопісах”. У чытальнай зале бібліятэкі была падрыхтавана выстава “Беларускія дзіцячыя часопісы”. Супрацоўнікі філіяла пазнаёмілі дзяцей з часопісамі “Вясёлка”, “Буся”, “Матуліна сонейка”.
Прыход казачных герояў і іх гульні з заданнямі па-сапраўднаму зацікавілі дашкалят. І сама атмасфера бібліятэкі спрыяла актыўнаму ўспрыманню дашкольнікамі прапанаваных рубрык, будзіла ўяўленне дзяцей, вымушала актыўна ўдзельнічаць у абмеркаваннях. Яшчэ доўгі час дзеці знаходзіліся пад вялікім уражаннем ад наведвання бібліятэкі. Яны з нецярпеннем будуць чакаць, калі стануць чытачамі гэтай бібліятэкі.
Вялікі дзякуй бібліятэкарам і выхавальнікам, якія арганізавалі для дзяцей гэтую займальную экскурсію ў свет часопісаў. Мы ўпэўненыя, што дзеці нашага дзіцячага сада абавязкова прыйдуць у бібліятэку яшчэ раз толькі разам са сваімі бацькамі і, магчыма, стануць пастаяннымі чытачамі гэтай бібліятэкі.
Вольга МАКАРАВА
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 23 Полацка