Мова ў сэрцы і ў розуме

- 7:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Давесцi да сэрца і розуму кожнага вучня любоў i пашану да роднага слова, паказаць багацце нашай мовы, дапамагчы адчуць неабходнасць ведаць i ўжываць яе – такiя задачы ставiліся падчас правядзення мерапрыемстваў тыдня беларускай мовы і літаратуры, які ладзіўся з 15 па 20 лютага ў Трабскім яслях-садзе – сярэдняй школе Іўеўскага раёна.

На працягу тыдня вучні і настаўнікі ўдзельнічалі ў акцыях “Гавары на роднай мове правільна”, “Напішам дыктант разам”. У інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры была арганізавана выстава “У родным слове – цэлы свет”, на якой былі прадстаўлены цікавыя кнігі класікаў беларускай літаратуры. Аформлены стэнд “Пісьменнікі-юбіляры – 2021”.

З вучнямі 4–5-х класаў праведзена гульня “Арфаграфічнае даміно”, поле цудаў “Сівая даўніна”. Вучні 6–8-х класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаю я Беларусь?”, у літаратурнай вечарыне “Залацінкі роднай мовы”. З задавальненнем удзельнічалі школьнікі і ў флэшмобе “Беларусь песенная”.

Для старшакласнікаў прайшла інтэлектуальная гульня “Размаўляй са мной па-беларуску”, а таксама турнір эрудытаў “Слабае звяно”, конкурс чытальнікаў вершаў К.Крапівы “Жывая класіка”, прагляд відэафільма “Беларусь – мая Радзіма”.

Вучням пачатковых класаў на перапынках дэманстраваліся мультфільмы на беларускай мове. Дзеці малявалі любімых літаратурных герояў.

Школьнікі імкнуліся выказацца на роднай мове, паказаць яе мілагучнасць і самабытнасць, раскрыць багатую гісторыю і культуру. Вучні прадэманстравалі трывалае веданне вуснай народнай творчасці, беларускіх традыцый, пашырылі ўяўленні пра багацце беларускай лексікі, пра творчасць пісьменнікаў, сустрэліся з героямі іх твораў, душой дакрануліся да паэтычнага слова.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры закончыўся, але школьнікі яшчэ доўга паміж сабой штосьці абмяркоўвалі, шукалі адказы на заданні, якія не ўдалося выканаць падчас правядзення мерапрыемстваў. Хочацца верыць, што вучні, якія душой дакрануліся да вытокаў беларускай мовы, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.

 

Алена АСТРАМЕЦКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Трабскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий