Свята для беларусаў

- 8:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Тыдзень беларускай мовы ў Любчанскай сярэдняй школе адкрыў чэлендж “Мова” і “хвілінкі свята” “Спяваем беларускія народныя песні”. Вучні ў гэты дзень чыталі вершы, прысвечаныя мове, і спявалі ўсім вядомыя беларускія народныя песні.

Таксама ў рамках тыдня была аформлена выстава “Пісьменнікі-юбіляры”, праведзены конкурс пісьмовых творчых работ “За што я люблю родную мову”, конкурс “Буслік–2021”. З асаблівым энтузіязмам вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў “Па старонках любімых твораў” і ў святочным афармленні свайго класа.

Апошні дзень тыдня пачаўся з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, дзе вучні суадносілі беларускамоўныя назвы з прапанаванымі карцінкамі на стэндзе “Смак роднай мовы”. За кожны правільны адказ удзельнікі атлымлівалі салодкі прыз. Пачаткоўцы паглядзелі мультфільм на беларускай мове “Піліпка-сынок”, а вучням старшых класаў прадставілі прэзентацыю буктрэйлера па кнізе Кандрата Крапівы “Вершы, байкі”. Напрыканцы дня вучні інастаўнікі нашай установы прынялі ўдзел у традыцыйным напісанні дыктанта на тэму роднай мовы.

Тыдзень беларускай мовы пакінуў самыя яркія ўражанні ва ўсіх удзельнікаў. І яшчэ раз даказаў, што Дзень роднай мовы – гэта сапраўднае свята для кожнага беларуса.

 

Паліна МАКАРЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий