Святкавалі Масленіцу

- 18:57ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 14 Смаргоні стала традыцыяй у апошнюю нядзелю лютага адзначаць свята Масленіцы. Мы стараемся звяртаць увагу дзяцей да народных вытокаў, нашых каранёў, абрадаў, традыцый, звычаяў і ладзім для іх фальклорныя святы.

На дзіцячай пляцоўцы сабраліся выхаванцы старшых і сярэдніх груп. Масленіца – прыгожае і любімае ў народзе свята, яно адлюстроўвае ўсеагульную радасць ад набліжэння доўгачаканай вясны, з росквітам прыроды і самога чалавека. Рыхтуючыся, дзеці развучвалі заклічкі, вершы і таксама з нецярпеннем чакалі свята. Выхаванцам падабаецца спяваць і вадзіць карагоды, гуляць у народныя гульні “Перанясі блін”, “Вароты”, “Карусель”.

Сёлета ўсе дзеці адправіліся на пошукі Вясны, а па дарозе ім сустрэліся Чараўніца-Зіма, Снегавік і Лясун, а таксама Баба-Яга, якая прыдумвала малым розныя заданні і выпрабаванні.

Па традыцыі святкавання Масленіцы дзеці прасілі адно ў аднаго прабачэння і абменьваліся самаробнымі цацкамі, а потым частаваліся блінамі.

Святлана РАЙБЕ,
музычны кіраўнік 
ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий