Адважныя пілоты і кавалерысты

- 12:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 6 Смаргоні прайшло фізкультурнае свята, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны.

Прыгожа аформленая музычная зала ператварылася ў сапраўдны палігон. Дзве каманды “Артылерысты” і “Марскі спецназ” спаборнічалі ў сіле, вынослівасці і кемлівасці. Шмат радасных і хвалюючых момантаў даставілі выпрабаванні “Адважныя пілоты”, “Кавалерысты”, “Размініруй поле”, “Дапамажы параненаму”, “Палявая кухня”.

Дзяўчынкі і хлапчукі вялі ўпартую барацьбу, прычым дзяўчынкі ні ў чым не ўступалі хлопчыкам. І гэта не дзіўна, бо ў радах арміі ўжо даўно маршыруюць дзяўчыны і жанчыны.

З любоўю і гонарам дзеці чыталі вершы пра абаронцаў Айчыны. Не былі забытыя і салдацкія песні і танцы.

У працэсе выпрабаванняў дзеці зразумелі: каб заваяваць перамогу – мала быць проста фізічна моцным. Неабходна пры гэтым валодаць мэтанакіраванасцю, сілай волі, быць арганізаваным і сабраным, спрытным і знаходлівым. А галоўнае – ва ўсім павінна панаваць сяброўства і ўзаемадапамога.

Ганна ГІЛЬ,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 6 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий