Пачынаем дзень з роднай мовы

- 11:20ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення ясляў-сада № 34 Ліды далучыліся да святкавання Дня роднай мовы.

Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі не толькі дзеці, але і іх бацькі, якія асабістым прыкладам прадэманстравалі свае адносіны да роднай мовы.

Кожны атрымаў магчымасць пачаставацца салодкай цукеркай за прывітанне на роднай мове, а таксама адчуць прывабнасць, мілагучнасць роднай мовы праз прыказкі і прымаўкі, размешчаныя на паштоўках-васільках у кутку, абсталяваным у беларускім стылі.

Добры настрой, усмешкі на тварах, а галоўнае – зносіны на роднай мове паказалі зацікаўленасць прысутных, жаданне далучацца да невычэрпных крынiц роднай мовы.

Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий