Птушкі – найлепшы антыдэпрэсант

- 14:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучні другога класа Міжэрыцкага дзіцячага сада – базавай школы імя У.Ляха Зэльвенскага раёна ў час факультатыўных заняткаў “Зялёныя школы” уключыліся ў рэалізацыю кароткатэрміновага практыка-арыентаванага праекта “Клопат пра зімуючых птушак”.  

На працягу лістапада-лютага дзеці знаёміліся з жыццём птушак зімой, значэннем, рацыёнам, асаблівасцямі, тэрмінам і нормамі падкормкі, відамі кармушак для птушак і правіламі іх размяшчэння. Мэта праекта – выхоўваць цікавасць у дзяцей да птушак, жаданне пазнаваць новыя факты з іх жыцця, клапаціцца пра іх, радавацца ад свядомасці таго, што, дзелячыся рэшткамі ежы, можна выратаваць птушак зімой ад гібелі.

У сумеснай працы з бацькамі ствараліся ўмовы для зносін дзяцей са светам прыроды і для пасільнай дапамогі нашым крылатым сябрам. У час працы над праектам быў выпушчаны фотаальбом “Зімуючыя птушкі нашага краю”. На факультатыўных занятках з дзецьмі праводзіліся дыдактычныя гульні “Пакармі птушак” (знаёмства з рацыёнам і асаблівасцямі корма), “Зімовыя госці” (правілы размяшчэння кармушак), “Пачастунак для птушак” (прыгатаванне корма).

Вучні разам з бацькамі ўдзельнічалі ў конкурсе “Кармушка”. Зробленыя кармушкі развесілі на школьным двары. Навучэнцы вялі дзённікі назіранняў за зімуючымі птушкамі. Там яны запісвалі паводзіны крылатых – які корм больш да спадобы птушкам, да якой кармушкі яны часцей прылятаюць – і рабілі замалёўкі.

Рэалізацыя праекта прадугледжвала і творчую дзейнасць навучэнцаў. Дзеці інсцэніравалі верш Б.Брэхта “Зімовая размова праз фортку”, удзельнічалі ў конкурсах малюнкаў, стваралі буклеты “Правілы падкорму птушак”, “Віды кармушак”, “ Перыяды і нормы падкорму птушак”.

Клопат пра птушак акупіўся нам захапляльным відовішчам: кармушка, поўная мітуслівых і шумных сініц і вераб’ёў – найлепшы антыдэпрэсант у шэрую зімовую пару. Іх падзяка летам – знішчэнне насякомых-шкоднікаў у лясах, парках, скверах і на прысядзібных участках.

Аліна ПАЛЯШЧУК,
настаўнік пачатковых класаў
Міжэрыцкага дзіцячага сада – базавай школы імя У.Ляха
Зэльвенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий