Тыдзень эмацыянальнага здароўя “Вясёлка жыцця”

- 13:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Ужо стала традыцыяй у Гарадзечненскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна штогод праводзіць псіхалагічныя мерапрыемствы з мэтай фарміравання спрыяльнага мікраклімату ў класных калектывах і ва ўстанове адукацыі ў цэлым, а таксама для развіцця эмацыянальна-валявой сферы асобы навучэнцаў.  

Так, з 22 па 26 лютага ва ўстанове прайшоў тыдзень эмацыянальнага здароўя навучэнцаў “Вясёлка жыцця”. Кожны дзень тыдня праходзіў пад сваім дэвізам, праводзіліся арт-перапынкі “Бесканфліктныя паводзіны”. Падчас правядзення тыдня была арганізавана анлайн-асвета бацькоў на тэму “Захаванне эмацыянальнага камфорту і псіхалагічнага здароўя дзіцяці”. 

У жыцці кожнага з нас узнікаюць цяжкія жыццёвыя сітуацыі, і ўсе мы па-свойму рэагуем на непрыемнасці і па-рознаму шукаем выйсце са складанай сітуацыі. Адны мірацца і плывуць па цячэнню. Хтосьці замыкаецца ў сабе. Іншыя шукаюць выхад з дапамогай дзеянняў, накіраваных на пераадоленне праблем і непрыемнасцей. Часам, каб разабрацца ў цяжкай сітуацыі, неабходна дапамога псіхолага. Аднак не ўсе гатовыя падзяліцца сваімі праблемамі з чужым чалавекам. Для тых, хто не гатовы да асабістай сустрэчы, на працягу правядзення тыдня эмацыянальнага здароўя была арганізавана акцыя “Скарбонка праблем “Крык душы”. Школьнікі мелі магчымасць ананімна апісаць сваю праблему, якую потым разглядалі і вырашалі ўсе разам на занятку “Каштоўнасці сучаснага чалавека”.

У апошнія дні правядзення тыдня эмацыянальнага здароўя ва ўстанове прайшла акцыя “Талерантная пошта: сардэчныя пажаданні сабе і людзям”. У ходзе гэтай акцыі навучэнцы знаходзілі пажаданне для сябе, а на рознакаляровых смайліках пісалі пажаданні іншым людзям. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі ў сацыяльных сетках “УКантакце”, “Аднакласнікі”, Instagram актыўна дзяліліся пажаданнямі – размяшчалі іх на сваіх старонках, адпраўлялі сябрам і знаёмым, абазначалі хэштэгамі #акцыя, #сардэчнаепажаданне, #будзьцешчаслівымі.

У рамках тыдня я як педагог-псіхолаг правяла дыягнастычнае вывучэнне індывідуальных уласцівасцей асобы навучэнцаў 5–11-х класаў, якія ўплываюць на міжасобасныя адносіны.

У цэлым тыдзень эмацыянальнага здароўя навучэнцаў “Вясёлка жыцця” прайшоў насычана. Усе мерапрыемствы спрыялі фарміраванню добрага псіхалагічнага настрою і пазітыўнай матывацыі навучэнцаў.

 

Марына МАЛІШЭЎСКАЯ,
педагог-псіхолаг
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий