Вераніка Баярчук – у тройцы лепшых гульцоў

- 15:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнка 10-га класа Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна Вераніка Баярчук прыняла ўдзел у рэспубліканскім інтэлектуальным тэлевізійным праекце “Я ведаю”.

Дзяўчына ўжо спрабавала паўдзельнічаць у праекце год назад, але, на жаль, не атрымалася. А вось сёлета яе мара збылася.

Як прызналася сама Вераніка, пытанні былі не складаныя, большасць адказаў яна ведала. Трэба адзначыць, што дзяўчына з’яўляецца рознабакова развітай асобай, яна цікавы субяседнік, захапляецца музыкай, танцамі, вывучае англійскую мову. Любімы вучэбны прадмет – біялогія. Вераніка – пастаянная ўдзельніца прадметнай алімпіяды па біялогіі, удзельніца і прызёр творчых конкурсаў і праектаў. Таму і не здзіўляе, што ў першым туры праекта “Я ведаю” сярод дванаццаці ўдзельнікаў Вераніка аказалася на першай пазіцыі ў рэйтынгавай табліцы. У другім туры таксама паказала адзін з лепшых вынікаў. А вось у трэцім туры ўступіла двум хлопчыкам і выбыла з гульні. Па выніках гульні Вераніка ўвайшла ў тройку лепшых.

Па словах дзяўчынкі, вялікую ролю адыграла хваляванне. Але Вераніка не сумуе. Удзел у праекце з’явіўся вялікім стымулам і далейшым штуршком да самаразвіцця і дасягнення новых мэт. За ўдзел у “Я ведаю” дзяўчына была ўзнагароджана дыпломам удзельніка праекту, а таксама памятнымі прызамі і сувенірамі.

Аксана РЭВІНСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна
 

       

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий