Наперадзе першае вясенняе свята – Мiжнародны жаночы дзень. Штогод, каб парадаваць сваiх матуль, выхаванцы ясляў-сада № 2 Свiслачы на гуртку “Вясёлая палiтра” ствараюць выдатныя падарункi, малююць вiншавальныя паштоўкi з кветкамi, выкарыстоўваючы нетрадыцыйныя тэхнiкi. Аднак такi падарунак хоць i прыемны, але даволi прадказальны i звычайны. А што, калi больш пафантазiраваць i адыйсцi ад стэрэатыпаў, зрабiць падарунак у выглядзе слодыча, якi можа стаць добрай альтэрнатывай кветкам?
Для таго каб творчая дзейнасць на занятку ў гуртку “Вяселая палiтра” была паспяховай, перш-наперш маляняты дружна выканалі вясёлую пальчыкавую гімнастыку “Марожанае”. Далей хлопчыкам i дзячынкам было прапанавана выбраць на свой густ слодыч, якi трэба было “прыгатаваць” для сваёй любiмай матулi ў якасцi падарунка: румяны пончык у ружовай глазуры з каляровай вобмешкай або апетытны вафельны ражок з трыма шарыкамі марожанага, сметанковага, цытрусавага і шакаладнага. Маляваць прысмакi планавалася ў новай для гурткоўцаў нетрадыцыйнай займальнай тэхніцы “Маляванне крупамi”.
Дзецям, якія вырашылі маляваць пончык, спачатку неабходна было абвесці простым алоўкам шаблон кардоннай васьмёркі, якая сiмвалiзуе свята, затым размаляваць яе па ўзоры: па краі залацістым колерам (румянае цеста), бліжэй да цэнтра – светла-ружовым (салодкая глазур). Для атрымання неабходных адценняў юныя мастакi самастойна, з радасным здзiўленнем змешвалi фарбы. Каб пончык стаў румяным, хлопчыкi i дзяўчынкi змешвалі светла-жоўтую гуаш з карычневай. Далікатна-ружовы колер глазуры атрымаўся шляхам злучэння чырвонай і белай фарбаў. Паверхню пончыка маленькiя творцы пры дапамозе клею шчодра ўпрыгожылi рознакаляровай вобмешкай (загадзя пафарбаваным гуашшу рысам).
Дзецям, якія вырашылі маляваць марожанае, трэба было спярша атрымаць малюнак вафельнага ражка. Яны выканалі гэта знаёмае ім дзеянне пры дапамозе трохкутніка, выразанага з пластыкавай харчовай упакоўкі з цісненнем у выглядзе клеткi. Гурткоўцы нанеслі на штамп гуаш залацістага адцення аналагічна спосабу малявання пончыка і лёгка атрымалі яго адбітак на альбомным лісце. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі намалявалі тры кругі (шарыкі марожанага) шляхам абводкі слоічка з гуашшу простым алоўкам. У працэсе малявання крупамі неабходна было намазаць намаляваныя кругі-шарыкi ўнутры клеем i запоўніць iх тонкім, але шчыльным пластом круп: “сметанковы шарык” – маннай, “цытрусавы шарык” – прасянай, “шакаладны шарык” – грачанай, злёгку прыціснуўшы сурвэткай, затым акуратна стрэсці лішкі.
Пасля асноўнай працы гурткоўцы пацешна выканалi вясёлую фiзхвiлiнку “Кандытары” i прыступiлi да заключнага этапу занятка. Пры дапамозе жорсткага пэндзлiка юныя мастакi з вялiкiм задавальненнем зрабiлi феерычны напырск, якi надаваў фону малюнка святочны выгляд.
Напрыканцы творчай займальнай дзейнасцi выхаванцаў чакаў прыемны сюрпрыз. Справа ў тым, што, пры жаданні, пончык-васьмёрку i вафельны ражок з марожаным пасля поўнага высыхання можна было выразаць па контуры і атрымаць малюнкi-магніцікі, каб потым прымацаваць на халадзiльнiк на кухнi – тады яны не застануцца па-за ўвагай, а пры кожным падыходзе да халадзльнiка будуць выклiкаць усмешку i падымаць настрой матулi.
Дзяўчынкі і хлопчыкі засталіся вельмі задаволеныя вынікамі сваёй стараннай працы, бо ў гэты раз яны не проста намалявалі святочны малюнак для cваiх мам, але і зрабілі яго незвычайным i нават функцыянальным.
Наталля БОЙКА,
кіраўнік гуртка “Вясёлая палітра”
ясляў-сада № 2 Свіслачы