Пад такім дэвізам прайшоў тыдзень беларускай мовы ў сярэдняй школе № 3 Смаргоні. У межах яго правядзення быў наладжаны шэраг святочных і тэматычных мерапрыемстваў, якія спрыялі папулярызацыі роднай беларускай мовы.
Адкрыўся тыдзень днём беларускай гаворкі і акцыяй “Адчуй смак роднай мовы”, якую правялі настаўнікі і навучэнцы ў фае школы. Усім прапаноўвалася на працягу ўсяго дня размаўляць па-беларуску. Арганізатары таксама прасілі напісаць самыя любімыя словы на беларускай мове, а затым з гэтых слоў быў складзены букет “Нашы любімыя словы”.
У школьнай бібліятэцы была арганізаваны выстава мастацкай літаратуры “Роднаму слову гучаць вечна”. Завяршыўся дзень роднай мовы інтэрактыўнай гульнёй “Гавары па-беларуску”.
Таксама навучэнцы 5-х і 10-х класаў прынялі ўдзел у чэленджы “Мова краіны маёй”, прымеркаваным да дня роднай мовы, падрыхтаваўшы відэаўрыўкі на вершы вядомых беларускіх паэтаў.
Апошні дзень тыдня стаў па-сапрўднаму тэатральным і святочным. Юныя артысты, навучэнцы 7-га класа, прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці падчас паказу інсцэніроўкі ўрыўка з твора З.Бядулі “На Каляды к сыну”. Былі задзейнічаны ўсе. Плённая падрыхтоўка апраўдала сябе. Усё атрымалася!
Вольга ІЛЬІНА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 3 Смаргоні