У чарговы тыдзень беларускай мовы і літаратуры вучням малодшых класаў Іўеўскага ясляў-сада – пачатковай школы была дадзена магчымасць праявіць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.
З захапленнем пачаткоўцы прымалі ўдзел у акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Цікава і пазнавальна прайшла гульня-падарожжа “Ці ведаю я Беларусь”. Вучні 3-х класаў наведалі школьны музей падчас занятку “Сялянская хата”. Творчая лабараторыя “Папацей, грамацей” дапамагла выявіць сапраўдных грамацеяў. Свой талент у вакальным майстэрстве паказалі дзеці, якія ўдзельнічалі ў музычнай скарбонцы “Беларусь – мая песня”.
Увесь тыдзень праводзілася школьная дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове для вучняў 1–4-х класаў, самыя кемлівыя і творчыя вучні прынялі ўдзел у рэспубліканскім інтэлектуальным конкурсе “Буслік–2021”.
Не засталася ў баку і школьная бібліятэка. Вучні маглі наведаць выставу кніг пісьменнікаў-юбіляраў.
Шмат мерапрыемстваў было прапанавана на гэтым тыдні. А ў шосты школьны дзень да навучэнцаў школы завіталі супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі з гульнёвай праграмай “Фальклорная мазаіка”.
Марыя ЖЫДЗЕЛЬ,
настаўнік пачатковых класаў
Іўеўскага ясляў-сада – пачатковай школы