Сустрэць, парадаваць, здзівіць!

- 20:29ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Дзень 5 сакавіка, напярэдадні цудоўнага свята ў гонар самай прыгожай палавіны чалавецтва, у Валеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна прайшоў пад дэвізам “Сустрэць. Парадаваць. Здзівіць!”.

Гасцінна сустракалі з самага рання дзеці педагогаў, працаўнікоў і, канечне ж, дзяўчынак, акружаючы іх увагай і клопатам. Размешчаная ў фае ўстановы фотазона і цудоўная музыка задалі святочны настрой. Госці, вучні і педагогі з вялікім задавальннем выкарысталі магчымасць зрабіць сэлфі ці групавое фота на памяць.

Сёлета хлопчыкі вырашылі, што кожная жанчына нашай школы варта кветкавага падарунка. Дзякуючы майстар-класам педагога-арганізатара І.М.Адашкевіч яны вырабілі кветкавыя букеты-брошы і падарылі кожнай у гэты дзень. Самыя маленькія – выхаванцы дашкольных груп, асабліва шчыра віншавалі сваіх матуль, а таксама вучыліся ў старэйшых сяброў быць галантнымі і ветлівымі.

Вучні пачатковых класаў падрыхтавалі свае падарункі ў выглядзе выставы малюнкаў “Вясенні вернісаж” і паэтычнай старонкі “Мілай і ласкавай самай…”. Пераможцы “віншавальных” намінацый былі ўзнагароджаны граматамі.

Дзяўчынкі старшых класаў не ўпусцілі магчымасць прадэманстраваць свае таленты, прыгажосць і непаўторнасць у конкурсе “Міс Валеўская школа – 2021”. Цяжка было вызначыцца журы! Перамогу ў намінацыі “Міс класіка” атрымала вучаніца 9-га класа Яна Хоміч. Дзякуючы сваёй неардынарнасці і знаходлівасці ў намінацыі “Міс крэатыўнасць” перамагла вучаніца 8-га класа Паліна Новік. Анастасія Кляноўская з 11-га класа была ўдастоена звання “Міс абаянне”. А вось усе дзяўчынкі 10-га класа, па меркаванні гледачоў, сталі пераможцамі ў намінацыі “Міс адзінства”.

Людміла ТАЎКАЧ,
намеснік дырэктара
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий