Жаночае свята са спартыўнай ноткай

- 17:08ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На працягу апошніх двух гадоў Круцілавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа Дзятлаўскага раёна прымае ўдзел у рэалізацыі міжведамаснага праекта “Круцілавічы – здаровы пасёлак”. Многія мерапрыемствы, якія рэалізуюцца ў рамках праекта, становяцца для ўстановы адукацыі традыцыйнымі.  

Так адбылося і са спартыўна-гульнёвай праграмай, прыўрочанай да святкавання 8 Сакавіка, “Вясенні капеж”, якая прайшла 4 сакавіка.

Упершыню яна стартавала тры гады таму. У 2019 годзе ў праграме прымалі ўдзел толькі тры каманды: каманда жанчын-педагогаў, навучэнак і бацькоў. Мерапрыемства спадабалася ўсім, і таму было вырашана праводзіць яго штогод. У мінулым годзе ў рамках міжведамаснага праекта да ўдзелу ў праграме далучыўся мясцовы цэнтр культуры і дасугу на чале з кіраўніком Святланай Грос. І сёлета ў мерапрыемстве ўжо ўдзельнічала пяць каманд: дзве каманды ад Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы і тры жаночыя каманды адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”, якое, прынамсі, выступіла ў якасці спонсара спартыўна-гульнёвай праграмы. Праходзілі спаборніцтвы на базе ўстановы адукацыі.

Пераможцам стала жаночая каманда “Цынія”, якая прадстаўляла ААТ “Граніт-Агра”, ганаровае другое месца заняла каманда педагогаў “Кохія”. Усе ўдзельнікі атрымалі граматы і каштоўныя падарункі. Хочацца верыць, што традыцыя будзе прадоўжана, а колькасць удзельнікаў будзе толькі расці. Такія цудоўныя мерапрыемствы дораць не толькі бадзёрасць, здароўе і цудоўны настрой, але і дазваляюць наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне паміж настаўнікамі, дзецьмі і іх бацькамі, большасць якіх з’яўляюцца супрацоўнікамі таварыства “Граніт-Агра”.

Карына ВЕРАМЕЙКА,
навучэнка 9-га класа
Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна,
член школьнага прэс-цэнтра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий