Дзень самакіравання – гэта крута!

- 13:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Стала ўжо традыцыяй праводзіць у Доцішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна двойчы на год дзень самакіравання. Асноўныя мэты яго правядзення – стварэнне ўмоў для самарэалізацыі навучэнцаў, спроба магчымасці стаць дарослым і быць адказным за сваю справу, развіццё прафарыентацыі на прафесію настаўніка. І менавіта самакіраванне дазваляе вучням адчуць ролю настаўніка ў школе.

Напярэдадні 8 Сакавіка сумесна з членамі маладзёжнага школьнага парламента “Феміда” быў распрацаваны план работы на гэты дзень, размеркаваны абавязкі, складзены графікі дзяжурстваў па школе і сталовай, назначана “адміністрацыя”. Па прапанаваных тэмах вучні пісалі канспекты ўрокаў, рыхтавалі наглядны матэрыял, а педагогі назіралі за “новымі” настаўнікамі і давалі кансультацыі.

Ролю дырэктара школы выконвала вучаніца 11-га класа Валянціна Матусевіч, якая вельмі добрасумленна аднеслася да сваіх абавязкаў. Яна ж яшчэ і вяла ўрокі матэматыкі ў сярэднім звяне. Навучэнцы працавалі настаўнікамі гісторыі, геаграфіі, беларускай і рускай моў, біялогія, фізікі, працоўнага навучання, выхавальнікамі групы прадоўжанага дня. Вельмі прыемна было назіраць за працай вучняў, бачыць іх энтузіязм, жаданне ні ў чым не памыліцца, шчырую ўзаемападтрымку, упэўненасць у сваіх сілах. І ў іх усё атрымалася.

Дзень самакіравання даў магчымасць навучэнцам праявіць ініцыятыву, адказнасць, прынцыповасць. У выніку абмеркавання праведзенай работы вучні прыйшлі да высновы: як добра быць настаўнікам і як гэта адначасова складана. А ў настаўнікаў сапраўды было свята! Пасля ўрокаў вучні запрасілі іх на святочны канцэрт, прысвечаны 8 Сакавіка.

Ірына КАЗЛОЎСКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий