Конкурс чытальнікаў беларускіх вершаў

- 19:59ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У музычнай зале ясляў-сада № 2 Свіслачы гучала наша пяшчотная і мілагучная беларуская мова – так праходзіў конкурс чытальнікаў “Люблю мой край, старонку гэту…” сярод выхаванцаў старшых груп.

Дзеці сур’ёзна падрыхтаваліся, паказалі сваё майстэрства, арыгінальнасць і эмацыянальнасць выканання, артыстычнасць, уменне інтанацыяй, жэстам і мімікай перадаць сваё стаўленне да зместу верша.

Падрыхтавацца да конкурсу дзецям дапамагалі выхавальнікі і бацькі.

Пры падвядзенні вынікаў журы прыйшлося нялёгка. Але ж конкурс ёсць конкурс, і пераможцы ў ім павінны быць. Так, у намінацыі “Самы эмацыянальны выканаўца” перамога дасталася Арсенію Дудаку з групы № 9, які вельмі кранальна і пранікнёна прачытаў верш Л.Геніюш “Зямля мая, ты кніга непрачытана…”

Грамату “За выразнае і гучнае чытанне” атрымалі выхаванцы групы № 10 Маргарыта Ношчык (верш І.Муравейкі “Наш родны край”) і Ліза Янюк (верш Я.Коласа “О, край родны, край прыгожы!”).

Артур Шкулепа з групы № 11 стаў лепшым у намінацыі “Шчырасць выканання” (верш Ю.Ціхан “Радзіма”)

У намінацыі “За выразнасць прамовы” перамагла Арына Кулікова, з групы № 11, якая вельмі старанна прачытала верш Л.Воранавай ”Мой родны куточак! Мая залацінка!”

Абудзіць у душы слухачоў моцныя эмоцыі ўдалося выхаванцы групы № 10 Паліне Ярмолік, якая выступіла з вершам Э.Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі”.

Аксана ВАРАБЕЙ,
кіраўнік творчай групы
ясляў-сада № 2 Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий