Гульні з дзяцінства бацькоў

- 19:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Дзень здароўя для навучэнцаў Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна атрымаўся вельмі ўдалым. У шосты школьны дзень хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў спартыўным турніры “Рух дапаможа нам сілы памножыць”.

Вучні ўдзельнічалі ў эстафетах па кіданні мяча з каленяў “Хто далей”, праявілі спрыт і майстэрства ў лазанні па канаце, у конкурсе “Пераправа”. Самымі спрытнымі і хуткімі сярод дзяўчынак былі Дар’я Жарко і Крысціна Гесць, сярод хлопчыкаў – Аляксандр Пандул і Станіслаў Стальмашка.

Група юных краязнаўцаў на чале з настаўнікам геаграфіі Ігарам Комарам удзельнічала ў раённым конкурсе “Вязка турысцкіх вузлоў”. І хоць вынікі яшчэ не падведзены, дзецям ёсць што ўспомніць. Хлопцы і дзяўчаты не толькі паказалі свае ўменні, але і здзейснілі пазнавальную экскурсію па Навагрудскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Час правялі карысна і цікава!

 

А яшчэ напярэдадні шостага школьнага дня нашы вучні распыталіся ў сваіх бацькоў, у якія гульні гулялі яны ў сваім дзяцінстве, і вырашылі паўтарыць іх. “Рызіначка”, “Класікі”, “Ручаёк”, “Мора хвалюецца раз”, “Ядомае–неядомае” – дзіўныя для сучасных дзяцей назвы, але гулялі ў гульні сваіх бацькоў яны з вялікім задавальненнем, а ў заключэнне здзіўлена падкрэслівалі, што, аказваецца, у іх бацькоў было цікавае дзяцінства.

 

Таццяна НАГОРНАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий