Мы даўно бліноў не елі, мы бліночкаў захацелі

- 20:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У канцы масленічнага тыдня ў яслях-садзе № 3 Навагрудка сумесна з кіраўніком гуртка “Урокі дабрыні” было праведзена цікавае свята Масленіцы “Мы даўно бліноў не елі, мы бліночкаў захацелі”.

Выхаванцы старшай і сярэдняй груп з задавальненнем спявалі песні пра бліны, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, а таксама ў гульнявой форме вучыліся “пячы” блін.

У госці на свята завіталі Матрона-казачніца, Мядзведзь і Карова Буронка. З імі дзеці гулялі ў вясёлыя гульні “У Мядзведзя на бару”, “Маслены ручаёк”, “Сілушка”, “Закінь сняжкі ў карзіну”.

Масленіца – гэта не толькі свята весялоці, гульняў і пачастункаў. Гэта час, калі напрыканцы тыдня ўсе просяць прабачэння адноў аднаго. Дзеці разам з Мядзедзем і Каровай Буронкай вырашылі, што лепшы той, хто ўмее ўступаць і нікому не зайздросціць, папрасілі прабачэння адно ў аднаго і паабяцалі не ляніцца, не крычаць, слухацца старэйшых.

Завяршылася мерапрыемства частаваннем блінамі з мёдам і аладкамі з духмяным чаем.

Кацярына ГНІЛЯКЕВІЧ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий