Патрыятычнае выхаванне дашкалят

- 10:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў старшай групе № 2 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка прайшоў занятак па маральна-патрыятычным выхаванні “Я люблю Беларусь!”.

Дашкольнікі даведаліся шмат новага пра нашу краіну. Ім распавялі пра колькасць абласцей і пра тое, адкуль пайшлі назвы абласных цэнтраў, што знакавае і цікавае знаходзіцца ў кожным з рэгіёнаў.

Выхаванцы замацавалі свае веды пра сцяг нашай краіны, значэнне кожнага колеру і арнамента. Даведаліся пра крылаты сімвал Беларусі – бусла, паслухалі паданне пра яго паходжанне. Успомнілі дзяржаўныя мовы нашай краіны і пераклалі словы з беларускай мовы на рускую.

Дзеці з цікавасцю гулялі ў гульню “Насельнікі беларускіх лясоў”, дзе з дапамогай картак шукалі жывёл, якія пражываюць у нашых лясах. А ў канцы занятку ў знак павагі і любові ўпрыгожылі выяву краіны кветкамі.

Кацярына БУІНСКАЯ,
педагог сацыяльны
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1
Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий