У шосты школьны дзень вучні пачатковых класаў Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прыйшлі ў школу, каб прыняць удзел у конкурсна-гульнявой праграме “Перавыхавай Хварэйку”, здзейсніць займальнае падарожжа ў краіну Хваробу і высветліць, што адбываецца з яе жыхарамі.
Разам з дзецьмі ў падарожжа адправіўся і казачны персанаж Хварэйка.
Падчас падарожжа дзеці дапамагалі Хварэйку справіцца з хітрай інфекцыяй: правільна адгадалі загадкі, згулялі ў гульню “Вось так!”, паказваючы, як жывуць, як раніцай устаюць, як мыюцца і ўсміхаюцца.
Таксама дзеці пабывалі ў горадзе Ватных Коўдраў, дзе жывуць людзі, якія баяцца застудзіцца. Дапамаглі Хуталцы стаць Закаляйкай, зрабілі з ёй зарадку і з задавальненнем успомнілі рухомыя гульні.
Падчас гульні-падарожжа дзеці раскрылі сакрэт добрага настрою, ператварылі краіну Хваробу ў краіну Здароўя і перавыхавалі Хварэйку.
Жанна КРАСОЎСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна