Чыстыя рукі – залог здароўя

- 16:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках абласнога прафілактычнага руху “Чыстыя рукі” у яслях-садзе № 6 Смаргоні была праведзена акцыя “Навошта мне трэба мыць рукі?”. Асноўная мэта – фарміраванне ўяўлення пра велізарны ўплыў на здароўе такой простай гігіенічнай працэдуры, як мыццё рук.

У госці да выхаванцаў прыйшоў Чумазік. Дзеці запрасілі яго адправіцца ў падарожжа ў краіну здароўя. “Каб здаровым заўжды быць – трэба рукі часцей мыць”, – менавіта такімі словамі пачыналася падарожжа. Пры правядзенні гутаркі “Гігіена ўсім карысная” выхавальнік пры дапамозе наглядных матэрыялаў растлумачыў, што такое асабістая гігіена і для чаго трэба яе падтрымліваць.

Выхаванцы адгадвалі загадкі пра прадметы асабістай гігіены, а затым знаходзілі прадметы гігіены ў цудоўным мяшэчку. Дзеці з выхавальнікам разгледзелі алгарытм мыцця тварыка і рук і паказалі Чумазіку, як правільна і ў якой паслядоўнасці гэта робяць. І наш Чумазік ператварыўся ў Чысцюлю. Затым дзеці з выхавальнікам правялі эксперымент і паказалі, што рукі трэба мыць з мылам.

Але мікробы таксама любяць падарожнічаць. Яны перамяшчаюцца ад прадмета да чалавека, ад чалавека да чалавека. Эксперымент з маннымі крупамі дапамог выхаванцам зразумець, як мікробы падарожнічаюць.

Цяпер нашы дзеці ведаюць, што такая простая гігіенічная працэдура, як мыццё рук, не толькі дапамагае папярэдзіць заражэнне арганізма шкоднаснымі вірусамі і інфекцыямі, але і робіць наша жыццё больш камфортным, прыемным і бяспечным.

Алеся КАБАК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 6 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий