У гэтым годзе на базе Масалянскага ясляў-сада – пачатковай школы Бераставіцкага раёна працягваецца рэалізацыя эксперыментальнага праекта “Апрабацыя мадэлі развіцця гатоўнасці педагогаў да фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці навучэнцаў у міжкультурным адукацыйным асяроддзі”. А што можа лепш сфарміраваць у маладога пакалення гэтую нацыянальную ідэнтычнасць, атаясамленне сябе з канкрэтнымі людзьмі, канкрэтным народам, як не патрыятычнае выхаванне.
Патрыятызм – найважнейшы духоўна-маральны фактар захавання грамадскай стабільнасці, незалежнасці і бяспекі дзяржавы. У Рэспубліцы Беларусь 2021 год праходзіць пад знакам народнага адзінства. За гэты час кожны з нас павінен успомніць, што мы адзіная сям’я з вялікай гісторыяй і светлай будучыняй. Дарослым неабходна навучыць маладое пакаленне паважаць і шанаваць свае дзяржаўныя сімвалы, таму што павага да іх азначае павагу да сябе, узровень патрыятызма для кожнага грамадзяніна.
Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца ў Масалянскім яслях-садзе – пачатковай школе з дзіцячага сада. Мы стараемся дапамагчы бацькам выхаваць асобу, якая будзе валодаць якасцямі грамадзяніна – патрыёта Радзімы, здольнага паспяхова выконваць грамадзянскія абавязкі, валодаць пачуццём нацыянальнага гонару, грамадзянскай годнасці, любові да Айчыны, да свайго народа. Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай школе прайшла патрыятычная акцыя “Спяваем гімн разам!”. У ёй прынялі ўдзел усе навучэнцы нашай установы адукацыі, а таксама выхаванцы рознаўзроставай групы і педагагічныя работнікі.
Выхоўваем патрыётаў – значыць, можна быць упэўненымі ў станаўленні і развіцці грамадства і будучыні нашай краіны.
Святлана ПАТАПЧЫК,
настаўнік англійскай мовы
Масалянскага ясляў-сада – пачатковай школы
Бераставіцкага раёна