- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

З цікавасцю і павагай да праваслаўнай кнігі

 

У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў з нагоды Дня праваслаўнай кнігі вучні 8Бкласа сярэдняй школы № 11 Ліды сустрэліся з настаяцелям храма Усіх Святых протаіерэем Уладзімірам Яромічам.

Тэмай сустрэчы стала размова пра гісторыю і сучаснасць праваслаўнай кнігі. Разам з дарослымі навучэнцы разважалі пра значэнне праваслаўнай кнігі ў жыцці чалавека. Таксама васьмікласнікі мелі магчымасць убачыць, наколькі змяніліся праваслаўныя кнігі ад знешняга выгляду да зместу, змаглі пачытаць старонкі старажытных царкоўных кніг, пазнаёміцца з навінкамі праваслаўнай літаратуры за апошні час.

Падчас сустрэчы адбыўся прагляд відэапрэзентацыі “Гісторыя стварэння кнігі”, пасля чаго айцец Уладзімір распавёў навучэнцам пра прызначэнне богаслужбовых кніг і іх значэнне ў жыцці храма і праваслаўных вернікаў, а таксама патлумачыў школьнікам наколькі неабходная кніга для кожнага чалавека на працягу ўсяго жыцця.

Наталля АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 8 “Б” класа
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий