Знаёмім дзяцей з прафесіямі

- 11:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 12 Навагрудка прайшоў тэматычны тыдзень “Усе прафесіі патрэбныя, усе прафесіі важныя”.

Да выбару сваёй будучай прафесіі трэба сур’ёзна рыхтаваць дзіця. Яму неабходна ведаць, дзе працуюць яго бацькі або працавалі бабулі і дзядулі, пазнаёміць са спецыфікай розных прафесій, патрабаваннямі, якія яны прад’яўляюць да чалавека, а таксама цікавіцца, кім ён хоча стаць, калі вырасце. Чым больш дзіця ўбярэ інфармацыі і чым больш разнастайная і багатая яна будзе, тым лягчэй яму будзе зрабіць у будучыні свой вырашальны выбар, які вызначыць яго жыццё.

Падчас тэматычнага тыдня ў групах былі створаны ўсе ўмовы для азнаямлення дзяцей з рознымі відамі прафесій. Педагогі расказалі дзецям пра значэнне працоўнай дзейнасці ў жыцці чалавека, садзейнічалі асваенню дзецьмі ўяўленняў пра працу дарослых, выклікалі цікавасць да розных прафесій; удакладнілі, абагульнілі і пашырылі веды дзяцей пра асаблівасці прафесій цырульніка, кухара, доктара, прадаўца, мастака, настаўніка, бібліятэкара, будаўніка, пажарнага. З выхаванцамі былі арганізаваны дыдактычныя гульні “Каму што трэба для працы”, “Назаві прафесію”, лато “Прафесіі”, “Падбяры прылады працы пажарнаму”.

Дзеці з велізарным задавальненнем паказалі свае веды ў сюжэтна-ролевых гульнях. Дзяўчынкі ахвотна выконвалі ролі кухара, цырульніка, прадаўца, медсястры. А хлопчыкі з велізарным захапленнем ператварыліся ў сапраўдных міліцыянераў, мастакоў, дактароў, будаўнікоў.

Вельмі цікава былі арганізаваны індывідуальныя гутаркі пра тое, дзе працуюць бацькі выхаванцаў, як называюцца іх прафесіі, чым яны займаюцца на сваіх працоўных месцах.

Фарміраванне ўяўленняў дзяцей пра свет працы і прафесій – гэта неабходны працэс, які сёння вельмі актуальны.

Наталля РЭДЗЬКА,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий