Калі хочаш быць здаровым

- 19:31ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Як зберагчы здароўе, і што для гэтага трэба ведаць, зацікавіліся выхаванцы старшай групы № 2 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка. З гэтай нагоды яны адправіліся ў цікавае пазнавальнае падарожжа па краіне Здароўя.

Здаровыя дзеці – вялікае шчасце. Як прывіць навыкі здаровага ладу жыцця, калі пачынаць? Праблема здаровага ладу жыцця стала вельмі актуальнай. Не толькі ў здаровым целе – здаровы дух, але і наадварот – здаровы дух робіць цела здаровым, вылечвае самыя цяжкія нядугі.

Вандроўка ў дашкалят атрымалася павучальнай: дзеці гулялі ў розныя гульні “Пазнай па апісанні”, “Чацвёрты лішні”, “Карысна – шкодна”, малявалі плакат “Агародніна і садавіна – карысныя прадукты”, працягвалі прыказкі, адгадвалі загадкі, патрэбна было ўспомніць прадукты, якія багатыя вітамінамі А, В, С і D.

Напрыканцы гэтага, безумоўна, павучальнага падарожжа, дзеці былі ўпэўнены, каб быць здаровым, патрэбна займацца спортам і фізкультурай, выконваць рэжым дня, правільна харчавацца, выконваць правілы асабістай гігіены, адпачываць на свежым паветры, мець добры настрой. Вось так, вандруючы, дзеці засвоілі азбуку здароўя, а самае галоўнае – вучыліся берагчы сябе і сваіх блізкіх.

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий