18 сакавіка ў рамках патрыятычнай акцыі “Памяць” члены валанцёрскага атрада “Добрае сэрца”, актывісты БРСМ навялі парадак каля брацкай магілы на праваслаўных могілках Свіслачы, у якой пахаваныя падпольшчыкі і партызаны Свіслацкага раёна, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мэта акцыі – патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення праз уцягванне дзяцей у прыродаахоўную, экалагічную і працоўную дзейнасць. Гэта дапамагае захаваць жывую сувязь пакаленняў, дае магчымасць школьнікам даведацца пра гісторыю сваёй малой Радзімы.
Валанцёрства – гэта шанц для рэалізацыі ўласных ідэй, вялікая адказнасць не толькі перад людзьмі, але і перад самім сабой.
Вераніка СТАЛЯРЭЎСКАЯ,
педагог-арганізатар
гімназіі № 1 імя Кастуся Каліноўскага Свіслачы