Такое пытанне часта даводзіцца чуць ад выхаванцаў ясляў-сада № 1 Карэліч.
Шматгадовы вопыт працы на пасадзе музычнага кіраўніка дазволіў мне пераканацца ў неацэннай ролі выкарыстання дзіцячых шумавых інструментаў як развіваючай формы музіцыравання дзяцей дашкольнага ўзросту. Маракас, бразготкі, ксілафон, дудка, трохвугольнік, бубен, трашчотка з’яўляюцца частымі “гасцямі” нашых заняткаў, музычных забаў і святаў.
Арганізацыя шумавога аркестра дазваляе даволі хутка, без асаблівай індывідуальнай работы далучыць дзяцей да цікавай, яркай музыкі. Граючы, дзеці атрымліваюць радасць ад музычнай творчасці, адчуваюць эмацыйна- эстэтычнае задавальненне, у іх развіваецца меладычны, рытмічны і тэмбравы слых, музычная памяць.
Віктар МЯЛЕШКА,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 1 Карэліч