У прыроды ёсць сябры – я і ты

- 7:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Адзіны дзень інфарміравання ў рамках адукацыйнага праекта ШАГ па тэме “У прыроды ёсць сябры – я і ты!” прайшоў для вучняў 5–7-х класаў у Гарадзечненскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна.

Ключавая ідэя інфармацыйнага блока сакавіка “Я і прырода” заключалася ў фарміраванні ў вучняў уяўленняў пра каштоўнасць прыроды, а таксама выхаванні імкнення да яе захавання і абароны. Падчас экалагічнага падарожжа юныя грамадзяне пагаварылі пра багацце нашага краю, любоў да прыроды і беражлівыя адносіны да яе. Вучні абмеркавалі паняцці экалагічнай бяспекі і адказнасці.

Госць мерапрыемства, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Навагрудскага лясгаса Аляксандр Дасько, паведаміў вучням пра магчымыя цікавыя варыянты ўдзелу ў экалагічнай дзейнасці лясгаса. Вучні задавалі госцю шмат пытанняў, даведаліся пра тое, дзе можна атрымаць прафесію для наступнай працы ў лясгасе, пагаварылі пра разнастайнасць флоры і фауны навагрудскіх лясоў, пазнаёміліся з асноўнымі паняццямі экалагічнай дасведчаннасці. Таксама падчас калектыўнай працы школьнікі склалі памятку “Юнага эколага”, дзе пералічылі ўсе правілы паводзін у лесе.

Дзеці прыйшлі да высновы, што кожны актыўны грамадзянін павінен берагчы і ахоўваць прыроду, беражліва ставіцца да прыроднай спадчыны нашага краю. Яны далі абяцанне заставацца культурнымі людзьмі, берагчы адно аднаго, берагчы прыроду. Таксама па запрашэнні Аляксандра Дасько вучні вырашылі прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу –2021”, якая пройдзе ў краіне 3–10 красавіка, а таксама падчас вясновых канікул арганізаваць тэматычную экскурсію ў Навагрудскі лясгас.

 

Вікторыя ЛАЗАР,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий