21 сакавіка маладзёжныя каманды сабраліся ў Іўеўскім цэнтры культуры і адпачынку на раённы турнір па брэйн-рынгу, арганізаваны сектарам культуры Іўеўскага райвыканкама.
Удзел у гульні прынялі каманды “Культурыст” (сектара культуры Іўеўскага райвыканкама), “Сіндыкат” (зборная каманда Іўя) і “Субота – 13-га” (гімназіі № 1 Іўя, у склад каманды гімназіі ўваходзілі вучні адзінаццатых класаў).
Гульня атрымалася вельмі напружанай. Спачатку гімназісты выйгралі ў каманды “Сіндыкат” з лікам 5:3, а ў другім туры – у каманды “Культурыст” з лікам 5:1.
У выніку “Субота – 13-га” заняла першае месца! Яе ўдзельнікі – Канстанцін Муліца, Міхаіл Калевіч, Аляксандр Лятко, Ксенія Жыдзель, Ксенія Мухарская і Лізавета Нехвядовіч – атрымалі граматы і прызы.
Станоўчыя вынікі ўдзелу вучняў у мерапрыемствах інтэлектуальнага накірунку спрыяюць павышэнню прэстыжу нашай гімназіі. Неаднаразова каманды ўстановы адукацыі адзначаліся ў раённых турнірах па брэйн-рынгу, але ўпершыню атрымалі дыплом І ступені і доўгачаную саву – сімвал мудрасці і ведаў.
Валянціна УС,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
гімназіі № 1 Іўя