Быць адказным за будучыню краіны

- 19:27БРЕСТЧИНА, Регионы

 

Сёння ў адрас моладзі нярэдка гучаць скептычныя заўвагі, але дыялогавая пляцоўка, якая адбылася ў Хатыніцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна, даказала адваротнае.  

У старшакласнікаў атрымаўся канструктыўны дыялог са старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама У.У.Бяловым, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Л.М.Жаўнерчык і начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама, старшынёй раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Н.У.Здрок. Пытанні, якія ўзнімаліся падчас дыялогу, тычыліся адукацыйных і маладзёжных праектаў, перспектыў развіцця рэгіёна.

Госці з задавальненнем падзяліліся меркаваннямі наконт выбранай прафесіі і займаемай пасады, жыццёвымі поглядамі. Гутарка атрымалася шчырай і цікавай. У сваю чаргу школьнікі паказалі, што яны ўдумлівыя, адказныя і гатовыя да стваральнай працы.

Жанна ЯРАШЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Хатыніцкай сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий