Мы хочам дапамагаць Зямлі

- 13:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Педагогі і выхаванцы Нягневіцкага ясляў-сада Навагрудскага раёна далучыліся да масавай экалагічнай акцыі “Гадзіна Зямлі”.

З дзецьмі былі праведзены пазнавальныя гутаркі “Беражы прыроду – наш дом”, “Зберагайкамі расцём”, накіраваныя на адказнае стаўленне да прыродных рэсурсаў. Выхаванцы пазнаёміліся з казкамі Т.Філатавай “Цудоўная палянка”, “Дзве бярозы”, “Зайчык і медзведзяня”, якія маюць экалагічную накіраванасць, а таксама вучыліся вырашаць праблемную сітуацыю “Чаму і навошта трэба берагчы нашу планету”.

Для бацькоў былі падрыхтаваны буклеты “Гадзіна Зямлі”.

Вырашыць глабальныя экалагічныя праблемы магчыма толькі сумеснымі намаганнямі, а палепшыць экалогію – па сілах нават аднаму чалавеку. Мы спадзяёмся, што мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках экалагічай акцыі, садзейнічалі фарміраванню ў дашкольнікаў беражлівых адносін да прыроды.

 

Таццяна ОРСІЧ,
выхавальнік
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий