У суботні дзень 27 сакавіка з вучнямі 2–4-х класаў Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна праведзены займальны занятак з элементамі трэнінгу “Хатнія абавязкі. Без напаміну і з задавальненнем”.
Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах і практыкаваннях (“Пяць важных рэчаў”), паўдзельнічалі ў мазгавым штурме “Што такое хатнія абавязкі?”. Яны расказалі, якія ў іх ёсць хатнія абавязкі, якія з іх выконваюць з задавальненнем, а якія не вельмі любяць.
Пачаткоўцы з цікавасцю ўключыліся ў гульню “Няскончаныя сказы”. Размеркаваўшы абавязкі паміж членамі сям’і, дзеці высветлілі, што больш за ўсё абавязкаў у мамы, і паразважалі пра тое, якія маміны абавязкі яны маглі б зрабіць за яе.
Захапіла дзяцей “Віртуальнае падарожжа ў мінулае”, падчас якога яны даведаліся, што ўмелі рабіць дзяўчынкі і хлопчыкі сто гадоў таму.
Занятак прайшоў займальна і, хочацца верыць, пойдзе на карысць нашым дзеткам.
Жанна САЦЕЕВА,
настаўнік пачатковых класаў
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна