Адкрываючы для сябе невядомыя старонкі жыцця малой радзімы, навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна пабывалі на экскурсіі ў Касцёле Божага Цела.
Можна многа падарожнічаць па Беларусі ў пошуках прыгожых мясцін і краявідаў. Але спачатку патрэбна добра ведаць гісторыю свайго краю, наведаць усе яго куточкі.
Мы ўжо шмат ведаем пра мінулае сваёй вёскі, але ёсць яшчэ і малавядомыя старонкі. І мы працягваем іх для сябе адкрываць.
Касцёл Божага Цела, які знаходзіцца ў аграгарадку Дварэц, вельмі прыгожы па сваёй архітэктуры. Але, на жаль, у касцёле некаторыя з нас да гэтага часу не былі.
Мы наведалі Касцёл Божага Цела, а ксёндз Павел правёў невялічкую экскурсію. Ён расказаў нам, што касцёл быў пабудаваны ў 1904 годзе, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Многа цікавага ксёндз Павел расказаў пра рэстаўрацыю касцёла ў 1990 годзе, пра яго ўнутранае напаўненне і пра вышытыя рукамі ўзоры на адзенні, у якое аблачаюцца прадстаўнікі духавенства.
Экскурсія была вельмі цікавай, змястоўнай і пазнавальнай. А мы будзем далей працягваць падарожжа па прыгожых кутках сваёй малой радзімы.
Крысціна РАБКО,
вучаніца 4-га класа
Дварэцкай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна