Забытае мастацтва – выцінанка

- 19:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучні 2-х класаў сярэдняй школы № 3 Смаргоні наведалі Смаргонскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, дзе пазнаёміліся з забытым мастацтвам выразання карункавых карцін з паперы – выцінанкай, даведаліся пра асаблівасці вырабу выцінанкі, магчымасці яе выкарыстання ў сучасным жыцці.

Майстар, метадыст цэнтра Вольга Галко і педагог дадатковай адукацыі Надзея Кастрова, правялі для навучэнцаў цікавы майстар-клас, на якім вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі смаргонскай выцінанкі, разгледзелі фатаграфіі з выявамі даўніх выразаных упрыгожванняў, наведалі выставу дзіцячых работ, выкананых у тэхніцы выцінанкі.

Асаблівую ж асалоду пачаткоўцы атрымалі ад магчымасці самастойна, пад кіраўніцтвам педагогаў, выканаць выцінанку па матывах работ смаргонскіх майстрых, якія выкарыстоўваліся для ўпрыгожвання вокнаў. На лістках паперы хутка з’явіліся выразаныя кветачкі, лісточкі, палоскі, трохвугольнічкі. З заміраннем сэрца дзеці разгортвалі загатоўкі і разглядвалі папяровыя цуды.

З натхненнем і жаданнем выканаць новыя выцінанкі, навучыць сваіх блізкіх гэтаму рамяству, вучні пакінулі сцены ўстановы.

Вялікі дзякуй педагогам за магчымасць дакрануцца да нашай гісторыі, паглядзець на звычайную паперу па-іншаму і атрымаць веды, якія дапамогуць самастойна выканаць упрыгожванні з выкарыстаннем забытых відаў народнай творчасці.

 

Вікторыя КАМЫНА,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 3 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий