Анлайн-сустрэча “Давайце пазнаёмімся!”

- 10:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Сёння шмат гаворыцца пра тое, што будучыня краіны – у руках моладзі і дзеля моладзі. Юнакі і дзяўчаты Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна імкнуцца жыць цікава, напоўніць кожны дзень значнымі падзеямі. Адной з такіх падзей у Дзень яднання Беларусі і Расііі стала анлайн-сустрэча з равеснікамі адной з маскоўскіх школ.

Аліна Васілішына мае беларускія карані: яе прабабуля і прадзядуля з Навагрудчыны. Дзяўчынка вучыцца ў сярэдняй школе № 904 Масквы. Мы наладзілі сустрэчу па WhatsApp з Алінай і яе сябрамі.

Нягледзячы на тое, што ўпершыню сустрэліся, тэм для размовы было вельмі шмат. Мы абмеркавалі магчымасці ўзаемазносін у межах маладзёжных праграм Саюзнай дзяржавы і вырашылі праявіць сябе на міжнароднай алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць” і, калі пашанцуе, хочам сустрэцца ў рэальным жыцці.

Вучні нашай школы расказалі пра нашы захапленні, планы на будучыню, у сваю чаргу Аліна расказала пра сваю школу, горад, падзялілася марамі. Дзяўчынка даслала нам фотаздымкі са свайго школьнага жыцця, ну а мы запрасілі яе да нас на нашу гасцінную беларускую зямлю, тым больш, што тут нарадзіліся яе продкі. Чакаем гэтай сустрэчы!

 

Марына СЯВЕЦ,
класны кіраўнік 8-га класа,
Нягневіцкая сярэдняя школа
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий