Інфармацыйная гадзіна “Канцлагер кароткага дзяцінства”

- 14:20ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

6 красавіка з навучэнцамі 1 “Б” класа сярэдняй школы № 1 Смаргоні праведзена інфармацыйная гадзіна “Канцлагер кароткага дзяцінства”, прымеркаваная да Міжнароднага дня вызвалення вязняў канцлагераў.

У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра лагер смерці, створаны фашыстамі ў час вайны. У ім утрымліваліся дзеці, у якіх гвалтоўна забіралі кроў для параненых нямецкіх афіцэраў. Сёння ўстаноўлены імёны толькі 15 малалетніх вязняў. Астатнія 1975 дзяцей гісторыі пакуль не вядомыя.

Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра мемарыяльны комплекс, адкрыты ў чэрвені 2007 года на месцы дзіцячага донарскага канцлагера ў вёсцы Чырвоны Бераг Гомельскай вобласці.

Падчас мерапрыемства вучні таксама паглядзелі відэафільм, у якім дэманструюцца ўспаміны дзяцей – былых вязняў канцлагера, якія выжылі.

У памяць пра дзяцей, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны, першакласнікі зрабілі папяровыя караблікі, што нагадваюць “Белы паруснік” – адну з цэнтральных скульптур мемарыяла ў Чырвоным Беразе. На гэтым белым караблі надзеі – дзясяткі імёнаў дзяцей, якія загінулі ў канцлагерах.

 

Ларыса МАРКЕВІЧ,
класны кіраўнік 1 “Б” класа
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий