Тайны лесу раскрыты

- 9:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У межах Тыдня лесу ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна прайшла гульня, у якой прынялі ўдзел навучэнцы 8–11-х класаў.

Падчас мерапрыемства ўсе наведалі інтэлектуальны цір “Тайны лесу” і змаглі зрабіць трапныя выстралы па мішэнях. Кожнае пападанне ў мішэнь патрабавала даць адказ на пытанне або выканаць творчае заданне. Калі ўдзельнікі з ім спраўляліся, то атрымлівалі балы. Мішэнь “Экалагічныя загадкі” была прапанавана ўдзельнікам для размінкі. Наступная мішэнь “Прэса з лесу” – навучэнцы павінны былі вызначыць, чые сляды засталіся на снезе. Мішэнь “Флоралогія” – вызначыць, пра якую расліну ідзе гаворка. Самай цікавай была мішэнь “Свая гульня”, таму што вучні самі выбіралі тэматыку пытанняў і кошт задання. Яны маглі атрымаць перамогу, дзякуючы правільнай стратэгіі і свайму розуму.  

У пачатку ўдзельнікаў павіталі валанцёры 8-га класа. Яны паведамілі пра гісторыю ўзнікнення свята – Сусветны дзень абароны лясоў. У сваім выступленні яны ўзгадалі пра экалагічныя праблемы, якія хвалююць сучаснае грамадства і расказалі пра сваю дзейнасць у гэтым накірунку.

Усе ўдзельнікі атрымалі ад гульні не толькі станоўчыя эмоцыі, але і шмат новых і цікавых звестак пра флору і фаўну беларускіх лясоў.

Мерапрыемства спрыяла фарміраванню культуры паводзін навучэнцаў у лесе, вучыла беражліва ставіцца да прыроды роднай зямлі. Ад нас залежыць, якую спадчыну мы перададзім наступным пакаленням.

 

Таццяна ЖЫНКО,
настаўнік
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий