Юлiя КАМІСАРАВА,
настаўнiк замежных моў,
Таццяна ГРЭЦКАЯ,
настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Гродна”,
Гродзенская вобласць
Славутыя людзі дзеляцца на дзве катэгорыі:
адных чалавецтва не хоча забыць, другіх не можа.
У. Гжэшчык
Мэта: пазнаёміць вучняў з сузор’ем знакамітых жанчын Беларусi мiнулых стагоддзяў.
Задачы: фарміраваць цікавасць да гісторыі і культуры беларускага народа; выхоўваць паважлівае стаўленне да жанчын, да гістарычнага мінулага Беларусі, пачуццё гонару за знакамітых суайчыннікаў.
Абсталяванне: камп’ютары, мульцiборд.
Форма правядзення: квест-гульня. За кожны правiльны адказ – 1 бал.
Ход мерапрыемства
Вядучы: Невыпадкова мы пачалi сённяшнюю сустрэчу са слоў У.Гжэшчыка. Дзеля таго каб ствараць будучыню, мы павінны памятаць мінулае i ведаць сучаснасць. Ад кожнага з нас залежыць, ці захаваем мы ўсё тое, што створана рукамі нашых продкаў, ці памножым мы славу роднай краіны, роднага горада, ці будуць ганарыцца намі нашчадкі, ці скажуць нам дзякуй за тое, што мы пакінулі выдатны, квітнеючы край.
У гісторыі нашай радзiмы ёсць мноства iмёнаў, якія беларусы не павінны забыць і не забываюць.
Мы з вамі ведаем, што кожнаму з нас пры нараджэнні даецца імя. Але так было не заўсёды. Зараз мы адправімся ў мінулае.
Тур 1. Iмёны
Вядучы: У першабытным грамадстве не было імёнаў і прозвішчаў, а былі мянушкі. Людзі іх бралі з навакольнага жыцця. Мянушкі людзей адлюстроўвалі іх ўласцівасці і якасці, асаблівасці характару, паводзін, фізічныя вартасці або недахопы.
Імёны людзей – гэта таксама частка гісторыі народаў. А вось сучасныя нашы імёны прыйшлі да нас разам з прыняццем хрысціянскай веры (больш за тысячу гадоў таму). Яны былі запазычаны з моў многіх усходніх і еўрапейскіх народаў: Аляксандр, Мікалай, Анастасія, Алена, Галіна, Таццяна і інш. У кожнага імя ёсць сваё значэнне або пераклад.
Ці ведаеце вы пра паходжанне вашага імя? Што яно азначае?
Мы прапануем вам суаднесцi iмёны i iх значэннi.
Прадслава | “якая iдзе перад славай” |
Рагнеда | “якая радзiць у бiтве” |
Вольга | “cвятая” |
Варвара/Барбара | “чужаземка”/“падвойная абарона» або «падвоеная каханне” |
Радзiслава | “радасная, жыццярадасная, жывая” |
Тур 2. Геральдыка
Вядучы: Магутнае славянскае племя крывічоў з’явілася на берагах Дняпра, Нёмана і Дзвіны больш за тысячагоддзе назад. Крывічы рассяліліся ўздоўж берага ракі Палаты, заснавалі горад, назвалі яго па імені ракі Полацкам, і самі сталі звацца палачанамі. Якiя iншыя iмёны звязаны з гарадамi Беларусi?
Суаднясiце гербы гарадоў Беларусi са знакамітымі суайчыннікамі:
Кiрыла Тураўскi |
|
Пётр Мсцiславец |
|
Анастасiя Слуцкая |
|
Ефрасiння Полацкая |
Тур 3. Псеўданiм цi нiкнэйм?
Вядучы: Цi ведаеце вы, што такое псеўданім? У перакладзе з грэцкай мовы слова псеўданім (pseudos і onyma) азначае “які носіць выдуманае імя”.
Пісьменнікі бяруць псеўданімы з рознымі мэтамі. Яны могуць выдумаць больш гучнае імя, якое адпавядае жанру, у якім піша аўтар. За псеўданімам можа хавацца вядомы пісьменнік, які вырашыў паспрабаваць сілы ў новым жанры, а таксама проста вядомая персона, якая не жадала афішыраваць сваю пісьменніцкую дзейнасць. Ні ў каго з пісьменнікаў не было столькі “другiх імёнаў”, як у Чэхава (звыш 50). Не былi выключэннем i беларускiя пiсьменнiкi.
А ці здолееце вы адгадаць па іх сапраўдных імёнах, хто кім быў (і ёсць) у беларускай літаратуры? А каму належалi псеўданімы:
Псеўданім |
Пісьменнік |
Іван Дамінікавіч Луцэвіч |
Янка Купала Якуб Колас |
Яўген Іванавіч Скурко
|
Максім Танк Аркадзь Куляшоў |
Кандрат Кандратовіч Атраховіч
|
Кандрат Крапіва Альгерд Бахарэвіч |
Андрэй Антонавіч Шашалевіч
|
Андрэй Мрый Янка Брыль |
Мікалай Карлавіч Раманоўскі
|
Кузьма Чорны Уладзімір Караткевіч |
Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч
|
Якуб Колас Іван Мележ |
Элiза Ажэшка/ Эльжбета Паўлоўская |
Лiтвiнка Полька |
Антон Іванавіч Лявіцкі
|
Ядвигин Ш. Зоська Верас |
Алаіза /Элаіза Сцяпанаўна Пашкевіч
|
Цётка Вера Вярба |
Аляксандр Аляксандравіч Дайлідовіч
|
Алесь Дудар Язэп Лёсік |
Тур 4. Чорная скрынка
Рэкамендуем выкарыстоўваць прадметы цi рэбусы.
Вядучы: Рэбус – від загадкі, у якой словы дадзены ў выглядзе малюнкаў у спалучэнні з літарамі або лічбамі.
Правілы разгадвання – коскай перад карцінай пазначаюць, колькі літар трэба прыбраць спачатку задуманага слова, коскі ў канцы малюнка пазначаюць, колькі літар трэба прыбраць з канца слова. Калі літара перакрэслена, яе трэба прыбраць з слова, калі стаіць знак роўнасці, значыць адну літару трэба замяніць на іншую.
Рэбус не толькі правярае ці дае новыя веды, ён развівае лагічнае і вобразнае мысленне, вучыць нестандартна ўспрымаць графічныя выявы, а таксама трэніруе памяць і правапіс.
1 Апельсiн – Каралева Бона Сфорца. Жонка князя ВКЛ і караля Польскага Жыгімонта Старога прывезла ў нашу краіну заходнееўрапейскія традыцыі. Менавіта яна ўстанавіла звычай есці відэльцам. Разам з каралевай у гэты ж час з’яўляюцца цукеркі. Тады іх стварэннем займаліся аптэкары. Менавіта яны ляпілі звяроў і кветачкі з марцыпанаў, якія былі традыцыйным падарункам для нявест. Крыху пазней у моду ўвайшлі цукаты.
Бона Сфорца стварала так званыя фальваркі, дзе ў пачатку XVI стагоддзя пачалі вырошчваць вінаград.
2 Пуанты – Апалонія Дарэўская. Мы больш ведаем пра Мата Хары, Айседору Дункан і пра іншых яркіх і таленавітых танцоўшчыц, а пра сваіх мы ўжо амаль забыліся і не цікавімся ні іх лёсам, ні іх дасягненнямі. Дакладна не ведаем, калі і дзе яны нарадзіліся, што ўклалі ў нашу скарбонку, калі і дзе адышлі ў нябыт.
Апалоніі Дарэўскай, прыгоннай танцоўшчыцы Антонія Тызенгаўза, пашанцавала: у архівах захаваліся дакументы, па якіх можна з большай ці меншай дакладнасцю прасачыць яе шлях ад маленькай навучэнкі Гарадзенскай тэатральнай школы да бліскучай прыма-балерыны прыдворнага тэатра. Дзякуючы гэтаму яшчэ адзін эпізод нашага мінулага набыў жывы, чалавечы твар.
Апалонія Дарэўская – адна з тых, хто стаяў ля вытокаў з’явы агульнаеўрапейскага маштабу, імя якой – беларускі балет.
Выхаванка балетных школ у Гродне і Паставах, яна стала зоркай тэатраў Варшавы, Гданьска, Санкт-Пецярбурга і інш.
3 Капейка. З імем Алены Глінскай звязана з’яўленне самай даўгавечнай і “стойкай” грашовай адзінкі ў Расіі – капейкі.
Да фінансавай рэформы 1535 года на Русі хадзіла мноства грошай рознай чаканкі (маскоўскія, наўгародскія і нават замежныя). Алена Глінская загадала ўзяць за аснову наўгародскую чаканку. З тых часоў усе манетныя двары краіны абавязаліся чаканіць манеты па адзіным узоры, а старыя грошы хутка абвясцілі несапраўднымі і канфіскавалі, каб пазбегнуць падробак.
Чаму ж новая манета атрымала назву капейка? Справа ў тым, што на ёй была выбіта выява вершніка (всадника) з дзідай (копьем), верагодна, Георгія Перамоганосца.
Перш на маскоўскіх манетах адлюстроўваўся коннік з шабляй, таму называлі іх саблянiцамі, новыя грошы ў народзе назвалі капейкамі. Назва прыжылася настолькі, што існуе і па сённяшні дзень.
Асноўнай і самай распаўсюджанай грашовай адзінкай Маскоўскай Русі стала пры Алене Глінскай менавіта капейка – манета з выявай вершніка (па адных дадзеных – Георгія Перамаганосца, па іншых – вялікага князя, але не з мячом, як раней, а з дзідай, адсюль і назва манеты).
Вядучы: Сёння мы паспрабавалi разгадаць таямніцы імёнаў, псеўданімаў, пацікавілiся тым, што створана рукамі нашых продкаў, iх лёсамі, дасягненнямі каб памножыць славу роднай краіны, роднага горада, i ганарыцца iмі.
Гэта даніна нашай падзякі, даніна нашай памяці. Таму што кожнаму чалавеку трэба ведаць і шанаваць сваіх продкаў.
Вялiкi дзякуй! Поспеху Вам!
Скрозь стагоддзi яны назiраюць за намi
I святыя, i простыя, добрыя.
I калыску дзiцяцi, i зброю рукамi
Трымалi… Нашыя. Родныя.
Скрозь стагоддзi сябе адчувалi спакойна,
Бо ўпэўнены: ёсць заступнiцы!
За зямлю, за народ беларускi, за продкаў,
Каб нашчадкам адданасцю краю натхнiцца!