Мой дом – мая крэпасць

- 14:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Гарадзечненскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна ў рамках рэспубліканскай акцыі “Дом без гвалту”, якая праводзілася з 5 па 9 красавіка, прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

Так, з вучнямі праведзены інфасесія “Сямейныя адносіны: адказнасць, здароўе, любоў”, веснік “Дзяцінства без жорсткасці і гвалту”, галерэя класных і інфармацыйных гадзін па тэмах “ Традыцыі нашай сям’і”, “Ліст маім бацькам”, “Эмпатыя замест агрэсіі”. Усе мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню пачуцця любові і павагі да сваёй сям’і, сямейных традыцый і каштоўнасцей, спрыялі фарміраванню духоўных і маральных якасцей навучэнцаў.

У ходзе мерапрыемстваў школьнікі вучыліся будаваць узаемаадносіны ў сям’і, пазнаёміліся з Сямейным кодэксам. Старшакласнікі і бацькі атрымалі памяткі па пытаннях прафілактыкі злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх, даведаліся тэлефоны бясплатнай гарачай лініі для пацярпелых ад дамашняга гвалту.

Праблема бяспекі дзяцей – адна з самых важных для дарослых. На жаль, наш свет не заўсёды бяспечны для дзіцяці, таму і бацькам, і педагогам неабходна выкарыстоўваць усе магчымасці для таго, каб не толькі абараніць дзяцей, але і навучыць іх абараняцца самастойна. Для гэтага з бацькамі праведзены гутаркі “Як зберагчы дзіця ад гвалту”, “Гвалт у сям’і”, “Калі вашаму жыццю пагражае небяспека”.

Самым выніковым сродкам навучання дашкольнікаў і малодшых школьнікаў лічыцца гульня. Удзел у гульнях надае ім смеласці і ўпэўненасці. У рамках акцыі “Дом без гвалту” з дашкольнікамі і малодшымі школьнікамі былі праведзены гульнявыя заняткі па прафілактыцы жорсткага абыходжання з дзецьмі.

Закончылася акцыя выставай карціннай галерэі “Мой дом – мая крэпасць”.

 

Зінаіда МАКСІМОВІЧ,
педагог сацыяльны
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий