Птушкі вакол нас

- 8:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках тэматычнага тыдня “Птушкі вакол нас” выхаванцы старшай группы № 6 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы адправіліся ў падарожжа пад назвай “Дзіўны свет птушак”. Дзеці пашырылі свае веды пра відавыя прыметы птушак, іх будову, асяроддзе пражывання, сезонныя змены ў жыцці птушак з надыходам вясны.

Выхаванцы з задавальненнем вялі гутарку пра птушак, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, дзяліліся сваімі ўражаннямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню пачулі аповед пра зязюлю, якая ніколі не робіць гнязда і не выседжвае птушанят, а падкідвае свае яйкі іншым птушкам. Яшчэ больш дзяцей зацікавіла размова пра будову яйка птушкі, якая суправаджалася паказам ілюстрацый. Выхаванцы даведаліся, што яйка складаецца са шкарлупіны, жаўтка, бялка, бялковых канацікаў, паветранай камеры.

У гульні “Якая птушка?” дзеці дзялілі птушак на дзве групы: на палянку з сонейкам змяшчалі пералётных птушак, а на палянку са сняжынкай – зімуючых. У гульні “Хто лішні і чаму?” дашкольнікі паказалі ўменне ўважліва слухаць і тлумачыць сваё меркаванне. Практыкаванне “Збяры птушку” прадэманстравала ўвагу, уседлівасць і настойлівасць малых арнiтолагаў у выкананні пастаўленай задачы.

Асаблівае ўражанне на дзяцей зрабіла рэлаксацыйнае практыкаванне “Птушачкі”, падчас ягога малым было прапанавана легчы на канапу, заплюшчыць вочы і паслухаць аўдыёзапіс птушыных галасоў. Яны ўявілі сябе маленькімі птушачкамі, якія лётаюць наўкола, садзяцца на прыгожыя кветкі і ўдыхаюць іх водар, купаюцца ў лясным ручайку, чысцяць свае пёркі, а потым з парывам цёплага вясновага ветрыка ляцяць далей і прызямляюцца ў самых утульных гняздзечках.

Напрыканцы падарожжа кожны з выхаванцаў атрымаў ад птушак падарунак – медаль “Лепшы арнітолаг”.

Падарожжа ў дзіўны свет птушак дало выхаванцам магчымасць адчуць сябе часткай жывой прыроды, прынесла пачуццё радасці ад яднання з прыродай.

 

Таццяна МІХАЛЬЧЭНЯ,
выхавальнiк дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий