Воранаўскі талісман для Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў

- 17:35ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Установы агульнай сярэдняй адукацыі Воранаўскага раёна актыўна прынялі ўдзел у завочным раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Талісман Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў”.

Асноўная мэта конкурса – распрацоўка ідэі эскізнага рашэння стварэння праекта талісмана, які будзе адлюстроўваць дух спаборніцкай дзейнасці, прыносіць поспех спартсменам і ствараць святочную атмасферу.

У раённы вучэбна-метадычны кабінет на ўдзел у конкурсе пададзена 28 заявак. Гэта 28 талісманаў, прадстаўленых у выглядзе эскіза малюнка ў розных тэхніках выканання з апісальнай часткай.

Членамі журы адабраны самыя лепшыя работы, якія прадставяць раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу. Спадзяёмся, што талісман з Воранаўскага раёна стане талісманам Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў.

 

Рэгіна ФРАНСКЕВІЧ,
метадыст
Воранаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий