Дзецям пра космас

- 14:29ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Цікава і пазнавальна прайшло святкаванне Дня Касманаўтыкі ў спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення Нягневіцкага ясляў-сада Навагрудскага раёна.

Выхавальнікі правялі з дзецьмі пазнавальную гутарку пра планету Зямля, пра тое, што гэта адзіная вядомая нам заселеная планета. Падчас чытання казкі “Пра знаходлівую дзяўчынку і шчодрае сонца” даведаліся, што Сонца – гэта самая яркая зорка. З цікавасцю слухалі аповед пра Юрыя Гагарына, першага чалавека, які паляцеў у космас і пра нашых беларускіх касманаўтаў.

Дзеці з задавальненнем збіралі пазлы, майстравалі з лічыльных палачак касмічныя ракеты, лунаходы, размалёўвалі расфарбоўкі, гулялі ў рухомыя гульні “Чакаюць нас хуткія ракеты”, “Касманаўты”.

Для бацькоў выхавальнікі аформілі папку-перасоўку “Міжнародны Дзень Касманаўтыкі”.

Хочацца верыць, што, гледзячы на неба вечарам або ноччу, дзеці не будуць баяцца марыць і фантазіраваць, пазнаваць і даследаваць.

 

С.А.МІХАЛКЕВІЧ
выхавальнік
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий