Гвалт у сям’і, як сацыяльная праблема

- 10:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дом без гвалту” у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка праведзены шэраг мерапрыемстваў.

Ва ўсіх бацькоўскіх кутках груп, бацькоўскіх чатах і мэсэнджарах была размешчана інфармацыя пра правядзенне акцыі.

Наведана сям’я, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і сям’я, дзе дзеці знаходяцца пад дзяржаўнай абаронай, бацькам уручаны памяткі.

Ва ўстанове прайшоў семінар для педагогаў “Прафілактыка жорсткага абыходжання з дзецьмі”, мэтай якога было пашырыць і дэталізаваць веды педагогаў па праблеме гвалту над дзецьмі, садзейнічаць выпрацоўцы прафесійнай кампетэнцыі ў прававым выхаванні.

Падчас семінара педагогаў яшчэ раз азнаёмілі з алгарытмам дзеянняў пры выяўленні прымет гвалту ў сем’ях. Успомнілі, якія існуюць віды гвалту і ў чым яны праяўляюцца. Выканалі практыкаванні “Педагагічная зарадка”, “Чароўны куфэрак”, “Парушэнне праў казачных герояў”, вырашылі некалькі педагагічных сітуацый.

Дзеці ўручылі бацькам памяткі з нумарамі экстраных службаў, у якія могуць звярнуцца людзі, якія падвергліся гвалту.

Удзел у акцыі дазволіў звярнуць увагу на праблему гвалту вялікай колькасці людзей. Магчыма, гэтая інфармацыя дапаможа камусьці абараніць сябе ці сваіх знаёмых.

 

Кацярына БУІНСКАЯ
педагог сацыяльны
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий