Азбука дарожнага руху праз гульні

- 12:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У сярэдняй групе № 10 Смаргонскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці прайшоў тэматычны тыдзень на тэму “Бяспека на дарозе”.

Працэс навучання дзяцей правілам бяспекі на дарозе ў нашай дашкольнай установе праходзіць у цікавай, займальнай, зразумелай форме – праз гульню. Асаблівую цікавасць пры вывучэнні правіл дарожнага руху выклікае ў выхаванцаў сюжэтна-ролевая гульня “Скрыжаванне”, у якой разыгрываюцца розныя сітуацыі на скрыжаванні дарог (прапусціць пешахода, спыніцца на чырвонае святло, перайсці правільна вуліцу), адбываецца знаёмства з дарожнымі знакамі. З вялікім захапленнем дзеці гуляюць таксама ў сюжэтна-ролевую гульню “Аўтобус”, падчас якой яны знаёмяцца з правіламі паводзін у грамадскім транспарце.

У нашай групе ёсць макет дарогі з вуліцамі. Мы збіраемся з дзецьмі вакол макета і абмяркоўваем дарожныя знакі, сігналы святлафора, пешаходныя пераходы. Выкарыстоўваючы фігуркі пешаходаў і транспарту, наглядна паказваем, што можа адбыцца, калі парушаць правілы дарожнага руху, як правільна трэба паводзіць сябе на вуліцах і дарогах горада.

Пры вывучэнні правіл дарожнага руху выкарыстоўваем і дыдактычныя гульні “Які знак”, “ Даскажы слоўца”, “Адгадай знак”, “Збяры машыну”, настольныя гульні “Правілы руху”, “Падбяры знак”. Падчас прагулак выкарыстоўваем рухомыя гульні “Верабейка і аўтамабіль”, “Каляровыя аўтамабілі”, “Спрытны пешаход”, “Святлафор”, вучым дзяцей арыентавацца на мясцовасці, а менавіта – на тэрыторыі дашкольнай установы, тлумачым, што за межы дашкольнай установы самастойна выходзіць нельга. На гульнявой пляцоўцы мы замацоўваем веды, атрыманыя ў групе, разыгрываем сітуацыі на дарозе, выкарыстоўваючы атрыбуты паставога (жэзл, свісток, галаўны ўбор), руль для таксі.

Важна як мага раней навучыць дзяцей правілам паводзін на вуліцах і дарогах. Знаёміць з азбукай дарожнага руху трэба яшчэ да школы, тады дзіця пачынае ўсведамляць навакольны свет, здольнае запомніць тое, што кажуць і паказваюць дарослыя.

 

Кацярына СІМАНКОВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Смаргонскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий