У чарговы раз выхаванцы Навагрудскай спецшколы-інтэрната сустракалі сваіх даўніх сяброў – кіраўніка дабрачыннага фонду “Белы бусел” Сяргея Усманава, менэджэра па маркетынгу і сувязі з грамадскасцю Любоў Стрыгу і валанцёраў.
Кожны раз гэтыя цудоўныя людзі рыхтуюць новыя прыемныя нечаканасці для дзяцей. Рабяты атрымалі ў падарунак адзенне, развіваючыя гульні, сродкі гігіены.
Валанцёры фонда прыехалі з цікавымі майстар-класамі. Яны дапамаглі дзецям адчуць сябе ў ролі фотамадэлей, раскрыць уласную індывідуальнасць і непаўторнасць.
Медыцынская сястра Вераніка прачытала для дзяўчынак лекцыю пра будучае мацярынства і догляд за новароджанымі, адзначыла, што вельмі важна з маленства рыхтаваць сябе да ролі маці.
На майстар-класе па кулінарным майстэрстве пад кіраўніцтвам вопытнага кандытара Анастасіі дзеці спрабавалі стварыць пасхальныя пернікі і пераканаліся, што гэта ў іх сілах, толькі неабходная фантазія, старанне і цярпенне.
Задача дарослых – зрабіць дзяцінства хлопчыкаў і дзяўчынак яркім і непаўторным. Дабрачыннаму фонду “Белы бусел” гэта пад сілу. Іх дзейнасць – прыклад гуманізму і дабрыні.
Святлана ЗАЙКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Навагрудскай спецшколы-інтэрната