Сад выпускнікоў  

- 16:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Лелюкінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Іўеўскага раёна існуе традыцыя: кожны год выпускнікі ўстановы садзяць садовыя дрэўцы на памяць школе пра сябе. 16 красавіка чатыры выпускніцы вырашылі працягнуць добрую традыцыю і пасадзіць на памяць восем ігруш.

Ідэя была прапанавана навучэнцамі і бацькамі ў 2017 годзе. Яна ўсіх зацікавіла, і таму выпускнікі з бацькамі набылі яблынькі для пасадкі. Новы будынак школы быў уведзены ў 2012 годзе, тэрыторыя дазваляла рэалізаваць мару пра закладку сада. І цяпер кожны год выпускнікі садзяць новыя дрэўцы на памяць пра сябе. Калі прыходзіш паглядзець сад, успамінаеш і выпускнікоў нашай школы, і тыя хваляванні і эмоцыі, якія праяўлялі дзяўчынкі і хлопчыкі ў час пасадкі дрэўцаў. А побач з імі стаялі іх бацькі, дапамагалі парадай, стараліся зрабіць усё правільна, каб у хуткім часе яблынька зацвіла прыгожымі кветкамі і аддзячыла сакавітымі пладамі.

Пасля пасадкі да канца навучальнаг года вучні паліваюць і даглядаюць свае саджанцы, а перад выпускным балем перадаюць эстафету вучням 10-га класа.

Часта ў час летніх канікул або ў выхадны дзень можна заўважыць на тэрыторыі школы нашых выпускнікоў, якія падыходзяць да дрэўца, якое яны пасадзілі, прымяраюць, на колькі яно падрасло, і ўспамінаюць пра той дзень, калі пасадзілі саджанец. А выпускнікі 2017 года нават леташнім летам і восенню змаглі паспрабаваць першыя яблыкі са сваіх дрэўцаў.

З кожным годам сад выпускнікоў расце. Ужо пасаджана 48 яблынек і 8 ігруш. Дырэктар, педагогі ўстановы адукацыі выказваюць падзяку сваім выпускнікам, іх бацькам, за тое, што пачалі і працягваюць такую добрую справу. Я ўпэўнена, што ў будучыні яны будуць ганарыцца сваёй справай і расказваць пра незабыўны дзень сваім дзецям, якіх прывядуць да нас у школу. Ужо цяпер яны чуюць словы ўдзячнасці не толькі ад нас, але і ад жыхароў аграгарадка.

 

Галіна АЛЕШЧЫК,
дырэктар
Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий