Дзень сельскага школьніка

- 10:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Слонімскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі стала добрай традыцыяй праводзіць у шосты школьны дзень дні сельскага школьніка. На гэты раз нас наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі з Рахавіцкай сярэдняй школы.

Для дзяцей была праведзена цікавая забаўляльная праграма “Смехалэнд”. Госцем праграмы стаў кот Леапольд, які на працягу ўсяго мерапрыемства весяліў дзяцей, гуляў з імі ў розныя гульні, праводзіў конкурсы, музычную віктарыну. Разам з казачным персанажам дзеці ўспомнілі песні “Калі мае сябры са мной”, “Давайце сябраваць”, “Дарога дабра”. Хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі госцю пра сваіх сяброў, заклікалі ўсіх дзяцей заўсёды сябраваць, ніколі не сварыцца, здзяйсняць толькі добрыя ўчынкі. У канцы праграмы дзеці разам з катом Леапольдам станцавалі вясёлы танец “Дружба”.

Пасля забаўляльнай праграмы навучэнцы наведалі майстар-класы па выяўленчым мастацтве і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. На майстар-класе дзеці намалявалі ў нетрадыцыйнай тэхніцы з дапамогай ватных палачак букет незабудак. Дзецям гэтая тэхніка вельмі спадабалася і на працягу ўсяго занятка яны малявалі з вялікім задавальненнем. Ва ўсіх юных мастакоў атрымаліся прыгожыя букеты.

На майстар-класе па дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзеці ператварыліся ў маленькіх чараўнікоў і вырабілі цудоўныя шакаладніцы з каляровага кардона і паперы. Дзеці вельмі стараліся, і ўсё ў іх атрымалася. Кожны змог праявіць сябе дэкаратарам і ўпрыгожыць выраб па сваім гусце. Мерапрыемства прайшло на адным дыханні, усе ўдзельнікі засталіся вельмі задаволенымі.

 

Таццяна ГЕРАСЮК,
педагог-арганізатар
Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий