Метадычны дыялог настаўнікаў чарчэння

- 10:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

22 красавіка ў Любчанскай сярэдняй школе прайшоў метадычны дыялог з удзелам настаўнікаў чарчэння Навагрудскага раёна. Педагогі абмяркоўвалі тэму фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый у працэсе вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці на ўроках чарчэння.

Настаўнікам С.П.Карпейка быў прапанаваны ўрок па тэме “Выкананне эскіза дэталі”, на якім яна на практыцы паказала, што фарміраванню кампетэнцый садзейнічае арганізацыя навучання ў інтэрактыўным рэжыме. Настаўнікі чарчэння выказалі думку, што ІКТ таксама з’яўляюцца важным інструментам фарміравання метапрадметных кампетэнцый.

Метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама Т.Т.Журко адзначыла, што вельмі важна правільна выбраць з вялікага мноства праграмных прадуктаў менавіта той, які падыдзе настаўніку, пэўнаму класу. Спецыяліст парэкамендавала ўсім пазнаёміцца з адзіным інфармацыйна-адукацыйным рэсурсам https://eior.by. Прыклад выкарыстання рэсурсаў гэтага партала і быў прадэманстраваны падчас адкрытага занятку.

 

Марына ЛЯЎША,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий